24 красавiка 2024, Серада, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: Суды выконваюць замову ўладаў

10

Для актывіста з Гомеля прысуд суда не стаў нечаканасцю.

Пра гэта Юры Рубцоў заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Цалкам чаканая пастанова суда, - сказаў ён. - Я не разлічваў на тое, што мяне апраўдаюць, таму што як суддзя пастанавіў, так і будзе. І не важна, што ён будзе хлусіць - гэта ў звыклая рэч, яны прызвычаіліся да гэтага. Яны забываюць пра нормы маралі і маральнасці ў тых выпадках, калі супрацоўнікі міліцыі хлусяць на судовых пасяджэннях, і гэта апрыёры прымаецца ў якасці доказу. Тут вельмі шмат нюансаў, шмат чаго можна разглядаць. Але гэтыя судовыя працэсы патрэбныя для нашай краіны. Мы павінны высмейваць іх. Мы павінны даказваць судам тое, што яны загрузлі ў карупцыі, што яны выконваюць заказ улады».

Юры Рубцоў заявіў, што будзе падаваць апеляцыю ў суд вышэйшай інстанцыі, нягледзячы на тое, што ўпэўнены ў беспаспяховасці гэтай ідэі.

Нагадаем, сёння гомельскага актывіста прызналі вінаватым паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса ў «абразе суддзі». Ён быў прысуджаны да абмежавання волі на 2 гады і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Тэрмін быў скарочаны на адзін год паводле амністыі.

Справу разглядала суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцяховіч. У дачыненні да Юрыя Рубцова абраная мера стрымання - падпіска аб нявыездзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках