17 кастрычнiка 2026, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Мадуры можа ўдарыць па беспакаранасці дыктатараў

Справа Мадуры можа ўдарыць па беспакаранасці дыктатараў
ФОТА: GETTY IMAGES

Абвінавачанні ў катаваннях адкрываюць новыя магчымасці для правасуддзя.

Дыктатару Венесуэлы Нікаласу Мадуру і яго жонцы Сіліі Флорэс прад'яўленыя дадатковыя абвінавачанні ў змове з мэтай учынення катаванняў. Гэта можа адкрыць шлях да крымінальнага пераследу за злачынствы, учыненыя па-за межамі краіны суда, і стаць важным прэцэдэнтам для ахвяр аўтарытарных рэжымаў, піша экспертка па міжнародным праве Гісу Нія, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Новыя абвінавачанні дададзены да раней прад'яўленых спраў аб наркатэрарызме, наркатрафіку і парушэннях заканадаўства аб зброі. Паводле версіі амерыканскіх пракурораў, Мадура і Флорэс выкарыстоўвалі дзяржаўныя сілавыя структуры для падаўлення палітычных апанентаў, уключна з катаваннямі затрыманых. Сярод меркаваных ахвяр былі як венесуэльцы, так і прынамсі трое грамадзян ЗША.

У абвінаваўчым заключэнні пералічваюцца жорсткія метады, у тым ліку катаванні электрычным токам, удушэнне, згвалтаванні, працяглая ізаляцыя і пагрозы расправы над сваякамі зняволеных.

«Тысячы венесуэльцаў падвяргаліся пераследам, пагрозам, арыштам, катаванням і забойствам з боку людзей, якія дзейнічалі ад імя дзяржавы», — кажа бок абвінавачання.

Амерыканскае заканадаўства дазваляе судзіць за катаванні, учыненыя за мяжой, калі абвінавачаны знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Гэта асабліва важна для Венесуэлы: нягледзячы на шматгадовае дакументаванне злачынстваў рэжыму з боку ААН і міжнародных арганізацый, дамагчыся адказнасці дагэтуль было надзвычай складана.

Экспертка таксама заклікае Кангрэс ЗША прыняць закон, які дазволіць пераследаваць у амерыканскіх судах вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых за мяжой. Ажыццяўленне правасуддзя запатрабуе і дэмакратычных зменаў у самой Венесуэле.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲