Беларускага хакеіста злавілі на допінгу
1- 20.11.2014, 19:44
- 4,830
Форвард "Дызеля" Міхаіл Стэфановіч часова адхілены ад матчаў у сувязі з наяўнасцю забароненай субстанцыі ў допінг-пробе.
Расейскае антыдопінгавае агенцтва НП "Русада" часова адхіліла ад удзелу ў вучэбна-трэніровачных зборах і спаборніцтвах форварда пензенскага ХК "Дызеля" Міхаіла Стэфановіча ў сувязі з наяўнасцю забароненай субстанцыі ў допінг-пробе А, паведамляе афіцыйны сайт "Русада".
Проба была ўзятая ў Стэфановіча 26 кастрычніка на матчы рэгулярнага чэмпіянату ВХЛ з "Ермаком" (3: 2 ОТ), які прайшоў у Ангарску, піша AllHockey.Ru.
У гэтым сезоне беларускі форвард правёў за "Дызель" 12 матчаў, у якіх набраў 6 (3 + 3) ачкоў.