Філіпенка прапусціць матч БАТЭ - «Порту»
- 24.11.2014, 14:14
- 3,767
Абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка прапусціць матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Порту».
Пра гэта паведаміў галоўны трэнер барысаўцаў Аляксандр Ермаковіч, піша by.tribuna.com.
- Ці ўсе вашы футбалісты здаровыя?
- Да гульні рыхтуюцца ўсе за выключэннем Дзмітрыя Мазалеўскага і Ягора Філіпенкі. На жаль, Ягор пакуль не гатовы згуляць, - сказаў Ермаковіч.
Нагадаем, сустрэча паміж БАТЭ і «Порту» адбудзецца 25 лістапада, пачатак а 20.00.