Дональд Туск стаў новым старшынём Еўрарады
2- 1.12.2014, 10:10
- 12,123
Экс-прэм'ер Польшчы афіцыйна прыступіў да выканання абавязкаў старшыні Еўрапейскай рады.
Дональд Туск змяніў на гэтай пасадзе былога кіраўніка ўрада Бельгіі Хэрмана Ван Рампея, паведамляе BBC.
Былы прэм'ер-міністр Польшчы - першы кіраўнік Еўрапейскай рады з краіны былога камуністычнага блока.
Дональд Туск на пасадзе кіраўніка Еўрарады будзе займацца падрыхтоўкай самітаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 28 краін Еўразвяза, а таксама выпрацоўкай кампрамісаў паміж лідэрамі супольнасці ў праблемных пытаннях, сярод якіх прадаўжаецца крызіс ва Украіне, стасункі з Расеяй і слабая эканоміка краін еўразоны.