Мядзведзеў абвясціў Украіну патэнцыйным вайсковым праціўнікам
64- 23.12.2014, 9:54
- 74,115
Прэм'ер-міністр Расеі заявіў, што падпісаны прэзідэнтам ЗША «Акт у падтрымку Украіны» зробіць Кіеў патэнцыйным вайсковым праціўнікам Масквы.
Пра гэта Дзмітрый Мядзведзеў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Прэзідэнт Украіны накіраваў у Вярхоўную Раду законапраект аб адмове ад пазаблокавага статуса сваёй дзяржавы. У сутнасці - заяўку на ўступленне ў NATO, ператварыўшы Украіну ў патэнцыйнага вайсковага праціўніка Расеі», - заявіў прэм'ер-міністр Расеі.
Акрамя таго, на думку Дзмітрыя Мядзведзева, амерыканскі «Акт у падтрымку Украіны», падпісаны Баракам Абамам, з'яўляецца антырасейскім і «адкіне стасункі Расеі з Амерыкай на дзесяцігоддзі».
Нагадаем, раней паведамлялася, што Кангрэс ЗША прыняў законапраект «Акт падтрымкі свабоды ва Украіне», які прадугледжвае надаванне Украіне ўзбраенне і статусу саюзніка па-за NATO і надае права ўвесці новыя санкцыі супраць РФ. Барак Абама падпісаў яго 18 снежня.