Кіраўнік буйнога расейскага банка распавёў аб масавай паніцы сярод кліентаў
11- 23.12.2014, 12:49
- 22,975
Старшыня праўлення «ВТБ24» Міхаіл Задорнаў яшчэ не сутыкаўся з такім узроўнем панічных чутак сярод кліентаў банка.
«Насельніцтва, калі шчыра, доўга чакала. Першыя сігналы аб павышаным попыце на абмен рублёў на даляры і еўра з'явіліся ў сярэдзіне кастрычніка. Але нават пасля гэтага людзі яшчэ два месяцы дастаткова спакойна назіралі за тым, што адбываецца. Што да апошніх дзён, я проста не магу пералічыць усе тыя панічныя чуткі, вельмі дзіўныя і часам цалкам ірацыянальныя», - паведаміў кіраўнік «ВТБ 24» ў інтэрв'ю «Ведомостям».
Задорнаў адзначыў, што цяпер паніка выяўляецца ў масавым зняцці гатоўкі ў «ВТБ24» сітуацыя не самая дрэнная ў банкаўскай сістэме, таму што нашы кліенты - эканамічна пісьменныя. Але калі я бачу, што нават яны ўчыняюць нерацыянальныя дзеянні, прычым нават тыя з іх, хто найбольш інфармаваны, разумею: на рынку сапраўдная паніка», - адзначае Задорнаў.
Пры гэтым аж да панядзелка, 15 снежня, у «ВТБ24» усё было спакойна, у панядзелак з рахункаў знялі ўжо 20 млн даляраў гатоўкі, 18 снежня сумарны заказ быў на 140 млн даляраў і 50 млн еўра наяўнымі па ўсёй краіне.
Грамадзяне зачынялі не толькі рублёвыя, але і валютныя рахункі.
Задорнаў тлумачыць панічныя настроі некалькімі абставінамі: па-першае, гэта доўгая дэвальвацыя, па-другое, рынак чакае дзеянняў, а да серады ЦБ рабіў безвыніковыя дзеянні, і трэці момант - абмеркаванне валютных абмежаванняў. «Калі спробы беспаспяховых рынкавых дзеянняў і размовы пра валютныя абмежаванні ўсё больш назапашваюцца, і ўзнікае паніка», - сказаў ён.
Расейцы, адзначыў Задорнаў, дэзарыентаваныя шокам: «Нафтавы шок спачатку адбіўся на курсе рубля. А цяпер, пасля павышэння стаўкі да 17% удар прымае на сябе банкаўская сістэма. Людзі разумеюць: будуць праблемы ў банкаў. Турбота пра тое, як захаваць свае сродкі у такой сітуацыі, сама па сабе дзеянне нармальнае. Выдаткаваць грошы - таксама цалкам вытлумачальны, але не заўсёды рацыянальны рух. Адсюль набыццё аўтамабіляў, нерухомасці, тэхнікі, нейкіх іншых тавараў», - растлумачыў ён.
22 снежня экс-міністр фінансаў Аляксей Кудрын паведаміў, што паўнавартасны эканамічны крызіс у Расеі пачнецца ў 2015 годзе, нават калі кошты нафты вырастуць да 80 даляраў за барэль. «Сёння магу сказаць, што мы ўвайшлі або ўваходзім у сапраўдны, паўнавартасны эканамічны крызіс, налета мы яго адчуем напоўніцу», - сказаў ён.
Фота: ТАСС