Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным «увесь вузел праблем»
13- 23.12.2014, 18:58
- 28,611
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 23 снежня ў Маскве абмеркавалі праблемы двухбаковых стасункаў.
«Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам абмеркавалі ўвесь вузел праблем, звязаны з беларуска-расейскімі стасункамі. Ён не такі ўжо складаны», - сказаў Лукашэнка паводле вынікаў саміту АДКБ і ЕАЭС ў Маскве.
Лукашэнка дадаў, што комплекс праблем развязваецца, як гэта было і раней, паведамляе РІА «Новости».
Нагадаем, 16 снежня на пасяджэнні Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хоча пагаварыць з Пуціным, каб «усё ж такі высветліць: навошта патрэбна такая палітыка Расейскай Федэрацыі ў дачыненні да Беларусі».
Раней Расея забараніла ўвоз беларускай мясной прадукцыі.
Фота: AP