26 красавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Расеяй пратэставалi кіроўцы

23
На мяжы з Расеяй пратэставалi кіроўцы

Кіроўцы незадаволеныя вялізнымі чэргамі.

Відавочцы паведамлялі аб гіганцкіх «корках» на мяжы ў мінулыя выходныя. Верагодна, чэргі былі звязаныя з рэзкім падзеннем цэн у Расеі, з прычыны чаго беларусы хлынулі туды для пераднавагодняга шопінгу.

Сёння сталі вядомыя новыя абставіны: чытач charter97.org паведамляе пра незадаволенасць аўтамабілістаў у сувязі з узмоцненым рэжымам праверкі з боку беларускіх мытнікаў у выходныя.

«У суботу тэлефанаваў бацька аднаго, ён дальнабойнік, ехаў з Расеі ў Беларусь на грузавіку. Тэлефанаваў, каб даць паслухаць, як уся шматкіламетровая чарга цісне на гудок у якасці незадаволенасці. Сказаў, што беларусы зачынілі мяжу і ўсіх «шманаюць». З ягоных слоў, чарга была каля 25 кіламетраў, але, магчыма, гэта былі яго эмоцыі», - піша ён.

Нагадаем, праз сукупнасць палітычных і эканамічных фактараў, прынамсі, праз падзенне коштаў на нафту, у Расеі пачаўся абвал рубля, што прывяло да абвалу коштаў. Беларусы хутка зарыентаваліся і адправіліся ў Расею за аўтамабілямі, тэхнікай і харчовымі таварамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках