Беларусь скупляе дыяменты
35- 11.02.2014, 19:16
- 19,874
Беларусь павялічыла імпарт прыродных дыяментаў у чацвёртым квартале 2013 года на трэць у параўнанні з папярэднім кварталам.
У кастрычніку-снежні на іх выдаткавана да $20.847.000. Адпаведную інфармацыю аб гандлі дыяментамі распаўсюдзіла Міністэрства фінансаў у адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаў-удзельніц Кімберлійскага працэсу.
У фізічным выражэнні аб'ём імпарту склаў 34,937 тысяч карат, павялічыўшыся на 30,1%, піша АФН.
Улічана 13 сертыфікатаў Кімберлійскага працэсу на імпарт дыяментавай сыравіны з Расеі ды Бельгіі.
Экспарт прыродных дыяментаў з Беларусі ў чацвёртым квартале 2013 года ў грашовым вымярэнні склаў $7,092 млн, знізіўшыся на 16,7%. У фізічным вымярэнні экспарт вырас на 16,7% да 18,779 тысяч карат.
Выдадзена 15 сертыфікатаў Кімберлійскага працэсу на экспартуемую сыравіну ў Бельгію, Ізраіль, Расею і ААЭ.
У Беларусі здабыча прыродных дыяментаў не праводзіцца.