26 красавiка 2024, Пятніца, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўленікі Расеі ў Крыме - бандыты і банкруты

36
Стаўленікі Расеі ў Крыме - бандыты і банкруты

Журналісты нагадваюць пра цёмнае мінулае сепаратыстаў Аксёнава і Канстанцінава.

Журналістам ТСН атрымалася высветліць некаторыя падрабязнасці біяграфіі крымскіх сепаратыстаў - спікера ВР Крыму Уладзіміра Канстанцінава і нелегітымнага старшыні Саўміна Сяргея Аксёнава.

Уладзімір Канстанцінаў

58 гадоў. З 2010-га года старшыня Вярхоўнай Рады Крыму.

Як паведамляецца ў сюжэце ТСН, у палітыку прыйшоў з бізнэсу. Сам сябе называе «прарабам». Заслужаны будаўнік Украіны, поўны кавалер ордэна «За заслугі».

Працаваць на будаўніцтве пачаў з 17-ці гадоў, а ўжо ў 35 ператварыў звычайнае рамонтнае будаўнічае ўпраўленне ў будаўнічую імперыю «Кансоль». Доўгі час ёй даставаліся ці ледзь не ўсе дзяржзаказы на будаўніцтва аб'ектаў у Крыме.

Цяпер яе называюць «калосам на гліняных нагах». Недабудаваныя аб'екты ва ўсёй Украіне налічваюцца дзясяткамі. Падманутых пайшчыкаў, якія загадзя аплацілі «Кансолі» за будаўніцтва жылля, але так яго і не дачакаліся, сотні, а запазычанасці банкам, юрыдычным асобам і пайшчыкам складаюць мільярды грыўняў.

Каб засцерагчыся ад крымінальнай адказнасці, Канстанцінаў своечасова пачаў спансіраваць выбарчыя кампаніі Януковіча і Партыі рэгіёнаў. Такім чынам, так і «заслужыў» крэсла спікера.

Год таму суд пачаў працэдуру банкруцтва «Кансолі». Уся маёмасць фірмы - у закладзе.

Тым часам, сам Канстанцінаў - пастаянны ўдзельнік рэйтынгу найбагацейшых украінцаў. У мінулым годзе «Фокус» ацаніў яго стан у 118 мільёнаў даляраў. Крымскі спікер заняў 104-ы радок у рэйтынгу «200 самых багатых людзей Украіны». Канстанцінаў гэтыя лічбы абверг.

Аднак Цэнтр журналісцкіх расследаванняў мяркуе, што яго капітал нашмат большы. Бо колькі грошай сыходзіць у афшоры, дзе зарэгістраваная матчына фірма «Кансоль», даведацца не магчыма.

І хоць спікер заяўляе, што засяродзіўся на палітычнай працы і ўжо не мае дачынення да створанай ім будаўнічай імперыі, назіральнікі мяркуюць - адна з прычын дзяржаўнага здрады - фінансавыя цяжкасці «Кансолі». Крымам Канстанцінаў расплачваецца за свае запазычанасці, у прыватнасці і за крэдыты ў расейскіх банках.

Не менш цікавая біяграфія і ў Сяргея Аксёнава:

Сяргей Аксёнаў

41 год. Лідар партыі «Рускае адзінства». У палітыку прыйшоў толькі некалькі гадоў таму з бізнэсу, які заснаваў у ліхія 90-я. Яго прыход у «Рускую суполку Крыму» выклікала абурэнне асобных яе кіраўнікоў.

Міхаіл Бахар заявіў, што Аксёнаў быў брыгадзірам у арганізаванай злачыннай групоўцы «Сейлем», у крымінальных колах вядомы па мянушцы Гоблін, а на бандыцкіх сходках атрымаў агнястрэльнае раненне.

Цікава, што Аксёнаў аспрэчваў гэтыя заявы ў судзе, але прайграў. Зараз у актывах ягонай сям'і фірмы нерухомасці, прадпрыемствы па перапрацоўцы гародніны і вырабу металаканструкцый. І...шматмільённая запазычанасць.

Як паведамляе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў, былы міністр прампалітыкі Крыму ў судзе патрабуе спагнаць з Аксёнава амаль 5 мільёнаў даляраў.

Паводле адной з версій, грошы той браў у прыватнасці і на мінулыя мясцовыя выбары, пад якія стварылі партыю «Рускае адзінства». Аднак у крымскі парламент ад яе акрамя самога Аксёнава прайшлі толькі двое.

Фота: unian.ua

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках