Баевікі напалі на ўкраінскіх памежнікаў у Керчы
11- 4.03.2014, 18:57
- 35,702
Узброеныя людзі ў Керчы прымусілі легчы на зямлю нарад памежнай аховы Украіны
Інцыдэнт адбыўся на паромнай пераправе ў пункце пропуску «Крым». Пра гэта заявіў памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Астахаў журналістам, паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна.
«Літаральна толькі што стала вядома, што невядомыя пад дуламі аўтаматаў паклалі на зямлю нарад памежнай аховы. Па рацыі сказалі: можна працаваць», - заявіў ён.
З ягоных слоў, гэта паказвае на тое, што зноў нешта будзе завозіцца на тэрыторыю Украіны незаконна.
Нагадаем, учора праз паромную пераправу з Краснадарскага краю Расеі ў Крым праніклі ўзброеныя салдаты і тэхніка.