12 жнiўня 2022, Пятніца, 11:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары носяць ежу ўкраінскім салдатам (Відэа)

32

Крымскія татары ў Бахчысараі прынеслі ежу ўкраінскім салдатам, якіх блакавалі расейскія захопнікі.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэа разгрузкі харчавання з'явілася на хостынгу YouTube. Расейскія спецназаўцы не перашкаджаюць. Крымчане паджартоўваюць над маўклівымі расейцамі, маўляў, Пуцін ад вас адмовіўся, сказаўшы, што «зялёныя чалавечкі» ў Крыме - гэта не расейскія ваенныя.