26 красавiка 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дземідзенка: «Зачысткі» ў Менску былі, як на Алімпіядзе 1980 года ў Маскве

1
Мікалай Дземідзенка: «Зачысткі» ў Менску былі, як на Алімпіядзе 1980 года ў Маскве

Актывіста «Маладога фронту» ўсю ноч пратрымалі ў «стакане».

Пра гэта Мікалай Дземідзенка паведаміў сайту charter97.org.

«Учора, за тры гадзіны да таго, як мяне павінны былі вызваліць з турмы на вуліцы Акрэсціна, за мной прыехалі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС горада Менска і забралі туды. Там мне патлумачылі, маўляў, ты ж разумееш, што чэмпіянат яшчэ не скончыўся. На мяне склалі пратакол па артыкуле 17.1 КоАП, але паабяцалі адпусціць раніцай. Я не паверыў, але так і здарылася», - сказаў ён.

Актывіст адзначыў, што яго ўсю ноч пратрымалі ў «стакане».

«Умовы там дрэнныя: кафляная падлога, вузенькая лавачка, на якую немагчыма прылегчы, і спаць прыходзіцца на падлозе. Наогул, рэпрэсіі перад і падчас чэмпіянату былі досыць шырокімі, а «зачысткі» ў Менску былі не меншыя, чым на Алімпіядзе 1980 года ў Маскве», - перакананы маладафронтавец.

Нагадаем, на працягу апошняга месяца супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманы некалькі дзесяткаў актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках