26 красавiка 2024, Пятніца, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін падпісалі дамову аб Еўразійскім саюзе

65
Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін падпісалі дамову аб Еўразійскім саюзе

Дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе, якая ўступіць у сілу з 1 студзеня 2015 года, падпісаная ў Астане.

Уладзімір Пуцін, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка ў Астане падпісалі дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Чакаецца, што да трох краін у бліжэйшы час далучыцца Арменія. Дакумент, які ўступіць у сілу з 1 студзеня 2015 года, прадугледжвае высокі ўзровень інтэграцыі эканомік краін-удзельніц, піша Lenta.ru.

Краіны гарантуюць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, ажыццяўленне ўзгодненай палітыкі ў ключавых галінах - энергетыцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце. Такім чынам, завяршаецца фармаванне найбуйнейшага агульнага рынку на прасторы СНД (170 мільёнаў чалавек).

Дамова распрацоўвалася з лістапада 2011 года, калі кіраўнікі трох дзяржаў прынялі дэкларацыю аб еўразійскай інтэграцыі. У яе аснове ляжыць прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, чые дзеючыя нормы былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі Сусветнай гандлёвай асацыяцыі. Беларускі кіраўнік неаднаразова заяўляў, што дамова аб ЕАЭС не адпавядае чаканням Менска, у прыватнасці, яго хвалявала пытанне аб выключэнні і абмежаванні ў гандлі Беларусі і Расеі.

Учора дыктатар у чарговы раз заявіў, што дамова з'яўляецца своеасаблівым кампрамісным варыянтам, а не тым самым дакументам, на які раней разлічваў афіцыйны Менск.

Фота: kremlin.ru

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках