«Ляпіс Трубяцкі» і N.R.M. пад забаронай на «Мінск-Арэне»
9- 29.05.2014, 12:42
- 12,341
Круціць песні музыкаў з «чорнага спісу» на «Мінск-Арэне» забаронена.
Дыск-жакей «Мінск-Арэны» Вадзім Крывавяз распавёў by.tribuna.com, як складаў свой плэйліст да чэмпіянату свету па хакеі.
«Я стараўся дадаць чагосьці нацыянальнага ў плэй-ліст. Ды і беларускіх выканаўцаў у падтрымку зборнай хацелася больш ставіць: «Без Білета», «Саша Нэма», «Лепрыконсы» і гэтак далей. Не шмат іх і ёсць, добрых беларускіх гуртоў... Выходзіць нейкая песня пра хакей на беларускай мове, а там у песні «я напіўся самагону»... Ну як я магу такое паставіць? Вядома, хацелася б больш беларускіх выканаўцаў і беларускай мовы... Але такіх песень мала проста. Зразумелая справа, «Ляпіса Трубяцкога», «NRM» ставіць нельга», - распавёў ён.
Нагадаем, у «чорным спісе» музыкаў у Беларусі знаходзяцца вядомыя гурты «Ляпіс Трубяцкі», Neuro Dubel, «Крамбамбуля», NRM, бард Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя. Фігуранты спісу не могуць атрымаць канцэртную пляцоўку, выступіць на радыё або тэлебачанні.