Пенсіянеры будуць ездзіць у «не швейцарскіх» электрычках за палову кошту
10- 4.05.2014, 15:50
- 13,977
З 1 траўня да 30 верасня пенсіянеры будуць плаціць за праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласу на 50% менш.
Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі ад 29.04.2011 года №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», паведамляюць у прэс-службе БЧ.
Зніжкі не распаўсюджваюцца на праезд у электрацягніках бізнэс-класу («швейцарскія электрычкі»), а таксама ў цягніках гарадскіх ліній. Продаж квітка са зніжкай ажыццяўляецца паводле арыгіналу пенсійнага пасведчання.