27 красавiка 2024, Субота, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа прыйсці ў краіны Балтыі - «ратаваць суайчыннікаў»

47
Расея можа прыйсці ў краіны Балтыі - «ратаваць суайчыннікаў»

Пра гэта заявіў міністр абароны Літвы.

Новая дактрына прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна - абарона правоў рускамоўных за мяжой - можа стаць перадумовай для інтэрвенцыі ў краіны Балтыі, папярэджвае міністр абароны Літвы Юозас Алекас, паведамляе ru.Delfi.lt.

«Новая пуцінская дактрына - абавязанні Крамля абараняць правы за мяжой, дзе б яны не знаходзіліся. Гэта для Пуціна можа стаць падставай для інтэрвенцыі і абароны правоў рускамоўных у краінах Балтыі», - сказаў у нядзелю Алекас на пасяджэнні Камітэта бяспекі і абароны ПА NATA ў Вільні.

Ён звярнуў увагу на тое, што правілы гульні змяніліся, і ўсе сябры NATA абавязаны зразумець, што NATA павінен знайсці прыдатныя метады для адказу на новую сітуацыю, інакш «мы будзем разбураныя».

Алекас нагадаў, што цягам многіх гадоў краіны Балтыі, Польшча ўважаліся за параноікаў, іх заклікаюць «не правакаваць Расею», паколькі яна з'яўляецца нармальнай краінай.

Аднак, паводле яго слоў, міжнародныя абавязацельствы Расея парушыла ў 2008 годзе, уварваўшыся ў Грузію, а з 2007 года відаць, што яна павялічвае вайсковую моц і актыўнасць, асабліва ў Заходнім рэгіёне.

«Расея выконвае дзесяцігадовую праграму ўзбраення і мадэрнізацыі арміі, надаючы асаблівую ўвагу паўночна-заходняму накірунку, а асабліва Калінінграду, які на самай справе становіцца расейскім вайсковым бастыёнам», - сказаў міністр абароны.

Паводле яго слоў, пагрозу з боку Расеі ілюструе і тое, што больш за 100 000 вайскоўцаў гэтай краіны могуць рушыць у шлях цягам некалькіх гадзін.

Алекас таксама падкрэсліў інтэграцыю вайсковых сіл Расеі і Беларусі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках