27 красавiка 2024, Субота, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелікоптэр, што ўпаў у Мурманскай вобласці, знайшлі на дне возера

20
Гелікоптэр, што ўпаў у Мурманскай вобласці, знайшлі на дне возера

Людзей пакуль знайсці не здолелі. На месцы працуюць вадалазы.

Гелікоптэр Мі-8, што ўпаў у Мурманскай вобласці, выяўлены на дне Мунозера. Машына ляжыць перакуленай, яе корпус расколаты.

Цяпер на месцы авіякатастрофы працуюць ратавальнікі і вадалазы. Пакуль людзей выявіць не здолелі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Агулам на борце гелікоптэра, паводле звестак следства, знаходзіліся 18 чалавек - пяць чальцоў экіпажа і 13 пасажыраў. Двое з іх здалелі выжыць - іх выратавалі авіякрэслы. Пацярпелых шпіталізавалі з пераломамі ног.

Нагадаем, гелікоптэр Мі-8 напярэдадні ўвечары вылецеў з горада Апатыты, здзейсніў прамежкавую пасадку, дзе ўзяў на борт яшчэ некалькі чалавек, а затым сувязь з машынай знікла.

Паводле факту авіякатастрофы ўжо распачатая крымінальная справа. Разглядаюцца версіі аб адмове тэхнікі і памылцы пілота праз складаныя варункі надвор’я.

Сярод пасажыраў гелікоптэра былі высокапастаўленыя чыноўнікі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках