27 красавiка 2024, Субота, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увяла ліцэнзаванне імпарту макарон і кандытаркі

30
Беларусь увяла ліцэнзаванне імпарту макарон і кандытаркі

Уведзенае ліцэнзаванне імпарту асобных тыпаў макаронных вырабаў, а таксама кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вырабу з-за меж Мытнага саюза.

Гэта замацавана ў пастанове Савета Міністраў № 469 ад 16 траўня 2014 года. Дакумэнт уваходзіць у дзеянне з сённяшняга дня і будзе дзейнічаць да 30 лістапада 2014 года.

Пастановай вызначаныя адпаведныя пералікі абедзьвюх груп тавараў. Так, у прыватнасці, ліцэнзаванню будуць падлягаць такія кандытарскія вырабы, як крухмальная патака, белы шакалад, дражаваныя тавары, кандытарскія вырабы ў выглядзе гумкі і жэле, ледзянцовыя карамель, шакалад ды іншыя гатовыя харчовыя прадукты, якія змяшчаюць какаву, розныя шакаладныя цукеркі, у тым ліку якія змяшчаюць алкаголь, імбірнае, сухое і салодкае сухое печыва, вафлі ды вафлевыя аплаткі ды інш

Імпарт пералічаных у пастанове тавараў будзе ажыццяўляцца паводле аднаразовых ліцэнзій. Выдаваць іх будзе Міністэрства гандлю паводле ўзгаднення з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускім дзяржаўным канцэрнам харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам".

Парадак выдачы ліцэнзій прадугледжваецца аналагічны устаноўленаму пагадненнем аб правілах ліцэнзавання ў сфэры замежнага гандлю таварамі ад 9 чэрвеня 2009 года ў дачыненні да тавараў, да якіх стасуюцца забароны ці абмежаванні на ўвоз ці вываз дзяржавамі - чальцамі Мытнага саюза ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў гандлі з трэцімі краінамі, з улікам асаблівасцяў, устаноўленых гэтай пастановай.

Заяву аб выдачы ліцэнзіі на імпарт макаронных вырабаў трэба будзе ўзгадняць з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, на імпарт кандытарскіх вырабаў - з "Белдзяржхарчпрамам" пры наяўнасці ўкладзеных паміж гэтым міністэрствам або канцэрнам і арганізацыяй-вытворцай макаронных або кандытарскіх вырабаў пагадненняў аб умовах паставак у Беларусь такіх вырабаў, якія ўстанаўляюць мінімальны іх кошт.

Яшчэ адна важная ўмова - замежнагандлёвым кантрактам (пагадненнем) прадугледжваецца пастаўка макаронных або кандытарскіх вырабаў у Беларусь коштам не ніжэйшым за мінімальны, устаноўленым кантрактамі аб умовах паставак гэтых вырабаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках