27 красавiка 2024, Субота, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскосмас спыніў дзейнасць станцый GРS у Расеі

48
Раскосмас спыніў дзейнасць станцый GРS у Расеі

У Раскосмасе паведамляюць аб прыпыненні дзейнасці 11 станцый сістэмы глабальнага пазіцыянавання GPS на тэрыторыі Расеі.

Ідэю раней агучыў віцэ-прэм'ер урада РФ Дзмітрый Рагозін. Прыпыненне дзейнасць не прычыняецца да адлучэння сістэмы, але крыху павялічвае хібнасць у вызначэнні месцазнаходжання, што збольшага грае ролю для спецыялізаваных дадаткаў, напрыклад пры сачэнні за сэйсмічнай актыўнасцю.

«У адпаведнасці з даручэннем урада Расеі Раскосмасам супольна з Федэральным агенцтвам навуковых арганізацый 1 чэрвеня 2014 года зрэалізаваныя захады, што выключаюць выкарыстанне інфармацыі ад станцый глабальнай сэйсмаграфічнай сеткі, якія працуюць ад сігналаў сістэмы GPS і размешчаныя на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, у мэтах, не прадугледжаных дзейнымі пагадненнямі, у тым ліку ў вайсковых мэтах», - гаворыцца ў паведамленні касмічнага агенцтва.

Раней віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін заявіў журналістам, што Расея з 1 чэрвеня прыпыніць дзейнасць амэрыканскіх станцый GPS, размешчаных на тэрыторыі РФ, калі не дасягне пагаднення аб размяшчэнні наземных станцый ГЛОНАСС на тэрыторыі ЗША. Паводле ягоных звестак, у Расеі працуе 11 карэктавальных станцый.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках