27 красавiка 2024, Субота, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Гозман: Свабода ў Беларусі - важны крок да свабоды ў Расеі

16
Леанід Гозман: Свабода ў Беларусі - важны крок да свабоды ў Расеі

Вядомы расейскі палітык, выступаючы на з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі, заявіў пра важнасць перамогі дэмакратыі ў Беларусі.

«Я хацеў бы, каб вы разумелі, што вы, так ужо здарылася, змагаецеся не толькі за сябе - вы змагаецеся за нас. Ведаеце, мы цягам гадоў глядзелі на ваш рэжым неяк пагардліва, іранічна - ну вось ён такі-сякі. Але ў нас усё не так. Так вось у нас цяпер менавіта так, калі не горш. Ваш «бацька» даўно гуляе ў хакей - наш пачаў надоечы. Таму мы вельмі зацікаўленыя ў вашым поспеху. Дэмакратыя і свабода ў Беларусі (а я думаю, што яна будзе дасягнутая раней, чым дэмакратыя і свабода ў Расеі) - гэта важны, прынцыповы крок да свабоды ў Расеі», - падкрэсліў Леанід Гозман.

Расейскі палітык выказаў сваю павагу да беларускага народу і беларускай незалежнасці, піша сайт ucpb.org.

«Шмат хто ў Расеі, на жаль, недаацэньваюць не проста суверэнітэт Беларусі, але і натуральнасць гэтага суверэнітэту. Шмат хто ў вас мяркуе, што мы ставімся да вашай краіны як да гістарычнай выпадковасці. Шмат хто мяркуе, што мы не прызнаем і не разумеем таго, што вы - незалежная краіна. Але шмат хто гэта разумее. Мы разумеем, што мы сёння знаходзімся сярод сяброў, разам з тым мы знаходзімся за мяжой, мы знаходзімся ў іншай краіне», - заявіў Леанід Гозман.

На знак павагі да Беларусі расейскі палітык частку свайго звароту прамовіў на беларускай мове.

З'езд АГП адбыўся ўчора ў Менску.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках