27 красавiка 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лучніца выйграла чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў

2
Беларуская лучніца выйграла чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў

Карына Дзёмінская здабыла золата на чэмпіянаце Еўропы па стральбе з лука сярод кадэтаў і юніёраў.

Турнір прайшоў у Любляне, паведамілі ў Беларускай федэрацыі стральбы з лука.

«Першае месца па стральбе з лука ў індывідуальным заліку заняла магіляўчанка Карына Дзёмінская», - сказалі ў федэрацыі.

У камандным першынстве жаночая каманда ў складзе Карыны Дзёмінскай, Дар'і Багнюк і Ганны Здзітавецкай фінішавала шостай, мужчынская каманда ў складзе Паўла Мулюкава, Уладзіслава Літвінца і Івана Рака - дзявятай.

У 2013 годзе Карына Дзёмінская здабыла срэбра на Кубку Еўропы, які таксама праходзіў у славенскай Любляне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках