4 траўня 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прапагандысты прызналі анэксію Крыму

12

Праўладныя СМІ друкуюць карту Украіны без акупаванага Расеяй паўвострава.

Менавіта ў такім выглядзе паўстае сіне-жоўтая карта Украіны на вокладцы апошняга нумара «Планеты». Пры гэтым падчас тэлефоннай размовы намесніца галоўнага рэдактара Таццяна Мураўёва назвала гэта выпадковасцю, піша «Наша Нiва».

«Мы не мелі на мэце пры стварэнні вокладкі развязанне палітычных пытанняў... Але вы ж разумееце, калі б мы абралі іншы варыянт карты, да нас былі б пытанні, чаму мы абралі яго. Артыкул прысвечаны кантынентальнай частцы Украіны і не тычыцца пытанняў Крыму», - сказала яна.

Грамадска-палітычны глянцавы часопіс «Планета», які выдаецца ААТ «Белтрансгаз», першапачаткова быў рупарам афіцыйнай улады. Яго рэдактарам з 2005 да 2007 года быў адыёзны Усевалад Янчэўскі, дарадца Лукашэнкі, начальнік Галоўнай ідэалагічнай ўправы ягонай адміністрацыі, былы стваральнік і кіраўнік БПСМ.

«Планета» звычайна распавядае пра падзеі ў свеце ў антыамерыканскім і антызаходнім рэчышчы, не ва ўсіх артыкулах паказваюцца аўтары. Пад артыкулам «Кланы Украіны» ў апошнім нумары аўтарства таксама не падаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках