Зяленскі прыбыў у Берлін на сустрэчу «Кааліцыі ахвотных»
- 19.11.2026, 15:38
Запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з еўрапейскімі партнёрамі, у тым ліку з канцлерам Мерцам.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбыў у Берлін, дзе адбудзецца сустрэча «Кааліцыі ахвотных».
Пра гэта кіраўнік Украіны паведаміў у Telegram.
«Прыбылі з камандай у Берлін. Наперадзе сустрэча «Кааліцыі ахвотных». Будзе прадстаўлена больш за 40 партнёраў, у тым ліку і каманда прэзідэнта ЗША. Прыярытэт для Украіны — умацаванне абароны нашага неба, энергетычная і фінансавая падтрымка, дыпламатычны трэк і наступныя крокі для спынення вайны і забеспячэння бяспекі.Робім усё, каб прысутнасць Еўропы ў перамовным працэсе была паўнавартаснай і каб сустрэчы былі выніковымі», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле слоў Зяленскага, запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з еўрапейскімі партнёрамі, у тым ліку з канцлерам Мерцам. Таксама адбудзецца сустрэча з удзелам амерыканскага боку і дарадцаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі Еўропы.