Албанія атрымала статус кандыдата ў чальцы ЕЗ
8- 24.06.2014, 14:20
- 4,433
Штэфан Фюле павіншаваў Албанію са статусам кандыдата.
Албанія атрымала статус краіны-кандыдата на сяброўства ў Еўрапейскім Звязе. Адпаведная пастанова была прынятая ў Люксембургу ў рамках пасяджэння Рады ЕЗ ва ўнутраных пытаннях.
Еўрапейскі камісар у пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле павіншаваў Албанію з кандыдацкім статусам. «Але вельмі важна працягваць рэформы», - напісаў ён на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».
#Albania congratulations on candidate status just agreed by Ministers: acknowledgement of reform efforts,encouragement for more.
— Štefan Füle (@StefanFuleEU) 24 июня 2014
Раней паведамлялася, што пастанова аб наданні Албаніі статусу кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз можа быць прынятая на саміце ЕЗ у канцы чэрвеня. Афіцыйную заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі звяз краіна падала яшчэ ў 2009 годзе.
Краіны ЕЗ у снежні мінулага года звярнуліся ў Еўракамісію з патрабаваннем ацаніць прагрэс, ажыццёўлены Албаніяй на шляху рэформаў.