У інтэрнэце спрабавалі прадаць прэзідэнта ПАР
4- 24.06.2014, 14:48
- 5,757
Прэзідэнта ПАР Джэйкаба Зуму выставілі на продаж на сайце бясплатных аб'яў Gumtree.
Прадавец хацеў альбо атрымаць за прэзідэнта «дагаворную» суму, альбо абмяняць яго на «больш разумную і дарагую мадэль».
Аб'яву апублікаваў Average Joe, аднак прадаць прэзідэнта не ўдалося. У Gumtree папярэдзілі, што іх дошка аб'яў не можа выкарыстоўвацца для продажу людзей і профіль быў выдалены неўзабаве пасля публікацыі, піша БелТА.
У аб'яве змяшчаўся фотаздымак Джэйкаба Зумы і тэкст, які заклікаў зрабіць прапанову. На думку Average Joe сапраўдны прэзідэнт абыходзіцца ПАР занадта дорага, таму краіне неабходны іншы кіраўнік.
Фота: РІА «Новости»