26 красавiка 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дэсантнікі, «Тыгры», «Алігатары» і Су-34 на парадзе ў Менску

62
Расейскія дэсантнікі, «Тыгры», «Алігатары» і Су-34 на парадзе ў Менску

Мінабароны паведаміла падрабязнасці ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у парадзе 3 ліпеня ў Менску.

Падраздзяленні ПДВ, экіпажы авіяцыйнай, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі Узброеных сіл РФ возьмуць удзел у парадзе, прымеркаваным да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адбудзецца 3 ліпеня.

«Узброеныя сілы РФ будуць прадэманстраваныя парадным разлікам ПДВ з 170 дэсантнікаў Пскоўскага дэсантна-штурмавога злучэння», - паведамілі ў аўторак «Інтэрфаксу» ва ўпраўленні прэс-службы і інфармацыі Мінабароны РФ.

У складзе механізаванай калоны па галоўнай плошчы Менска пройдуць 8 расейскіх установак зенітных ракетных сістэм С-400 «Трыумф», 8 самаходных установак аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» і 16 браніраваных шматмэтавых аўтамабіляў «Тыгр». Акрамя таго, у паветраным парадзе возьмуць удзел 5 знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34 і 5 ударных верталётаў Ка-52 «Алігатар» расейскіх ВПС.

«Перабазаванне авіятэхнікі і асабовага складу ў Беларусь для ўдзелу ў вайсковым парадзе было ажыццёўлена загадзя», - адзначылі ў Мінабароны РФ.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках