2 траўня 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Душан Гвоздзіч узначаліў зборную Беларусі ў баскетболе

Душан Гвоздзіч узначаліў зборную Беларусі ў баскетболе

Яму будзе дапамагаць Горан Тадзіч.

Ужо ў 20 гадоў Душан пачаў трэнаваць дарослыя каманды, з якімі здабыў некалькі нацыянальных тытулаў. З 2008-га года на працягу чатырох гадоў ён таксама працаваў асістэнтам трэнера ў сербскай мужчынскай нацыянальнай камандзе, прывёўшы яе да сярэбранага медаля на Чэмпіянаце Еўропы ў 2009 годзе ў Польшчы, паведамляе афіцыйны сайт БФБ.

Таксама за яго плячыма золата на Сусветнай Універсіядзе ў 2009 годзе ў Бялградзе, перамога ў Адрыятычнай Лізе (NLB Liga ABA) у сэзоне 2004-2005 гадоў, і ў гэтым жа часе ўдзел у паўфінале Кубка УЛЕБ.

За час сваёй прафесійнай кар'еры Душан Гвоздзіч працаваў з наступнымі клубамі і нацыянальнымі камандамі: БК Hemofarm (Сербія), БК Lietuvos Rytas (Літва), БК Bosna (Боснія і Герцагавіна), БК Mega Ishrana (Сербія), БК Універсітэт-Югра (Расея) ; БК Львоўская палітэхніка-Галічына (Украіна), старшая нацыянальная каманда Босніі і Герцагавіны, сербская універсітэцкая нацыянальная каманда, старшая нацыянальная каманда Сербіі.

Фота: bbf.by

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках