Расея апускаецца на духоўнае дно (Фота)
67- 7.07.2014, 17:42
- 55,158
На Кіеўскім вакзале ў Маскве знойдзеная прыбіральня са спецыфічнай «зорнай алеяй».
Блогер Сяргей Нікіцкі публікуе ў сваім блогу фотарэпартаж з адной маскоўскага прыбіральні.
«У Маскве на Кіеўскім вакзале я выявіў прыбіральню, якая прэтэндуе на прэмію Оскар паводле сваёй «зорнасці»!» - піша ён.
Высветлілася, «алея зорак» прыбіральні складаецца з партрэтаў музыкаў, літаратараў ды іншых расейскіх знакамітасцяў, якія не падтрымліваюць агрэсію Расеі супраць Украіны.
«Усё як гэтыя хлопцы любяць: на галівудскі манер,«адліта ў граніце», зоркі ў зорках, імёны і прозвішчы дадаюцца», - піша блогер.
Пад кожным партрэтам напісана «Пятая калона. Чужыя сярод нас».