26 красавiка 2024, Пятніца, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча зноў не выпусцілі ў Менск на медагляд

14
Мікалая Аўтуховіча зноў не выпусцілі ў Менск на медагляд

Міліцыя прадаўжае чыніць перашкоды ў атрыманні былым палітычным зняволеным паўнавартаснай медыцынскай дапамогі.

За гады, якія Мікалай правёў у зняволенні, у яго вельмі моцна пацярпелі зубы. Зараз Аўтуховічу тэрмінова патрабуецца 3D-тамаграфія сківіцы і правядзенне аперацыі ўжыўлення зубных імплантантаў. Таксама яму трэба прайсці поўны медыцынскі агляд. У Ваўкавыску, дзе жыве Аўтуховіч, ды і ва ўсёй Гарадзенскай вобласці, такой магчымасці няма, бо няма 3D-тамографа ў медыцынскіх установах, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч адбыў тэрмін і 8 красавіка выйшаў з гарадзенскай турмы, дзе ён адседзеў 5 гадоў і 2 месяцы. Аднак, за ім быў усталяваны прэвентыўны нагляд, паводле якога яму забаронена пакідаць Ваўкавыск без дазволу міліцыі. У красавіку Мікалай Аўтуховіч ужо падаваў заяву па дазвол на выезд у Менск, але таксама атрымаў адмову.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках