З пачатку года бульба падаражэла ў 1,5 раза
27- 25.08.2014, 20:43
- 9,266
У Беларусі харчовыя тавары ў ліпені падаражэлі на 0,9%, з пачатку года - на 14,8%.
Пра гэта паведамляе Белстат.
Найбольш значна з пачатку года падаражэлі бульба - на 47,7%, мяса і птушка - на 30,8%, тытунёвыя вырабы - на 20,4%, алкагольныя напоі - на 18,7%, каўбасныя вырабы і вяндліна - на 17,3%, цукар - на 17,3%, рыба і морапрадукты - на 14,9%, сыр - на 12,9%, макаронныя вырабы - на 12,4%, піша АФН.
Кошты на муку з пачатку года выраслі на 6%, на масла - на 9%, малако і малочныя прадукты на 7,5%, хлеб і хлебабулачныя вырабы - на 1,8%.
Знізіліся цэны толькі на гародніну - на 28,5%.