26 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў забараніць пастаўкі нафты ў Беларусь

97
Дэпутат Дзярждумы прапанаваў забараніць пастаўкі нафты ў Беларусь

Такім чынам парламентарый адрэагаваў на дамоўленасці паміж Лукашэнкам і Парашэнкам.

Раней беларускі дыктатар у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны сказаў, што дапаможа Кіеву ў «забеспячэнні эканомікі нафтапрадуктамі». Сябра камітэта Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Раман Худзякоў заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што здзіўлены гэтай навіной.

«Мы ўсе цудоўна ведаем, што Украіна з дапамогай гэтых гаруча-змазачных сродкаў запраўляе танкі, бронетранспарцёры і іншую вайсковую тэхніку, якая ўдзельнічае ў баях у Данецкай і Луганскай абласцях. Няўжо Лукашэнка не разумее, што дапамагаючы Парашэнку, ён знішчае братэрскі народ Украіны?!» - сказаў дэпутат.

Ён падкрэсліў, што ўважае дзеянні беларускага кіраўніка недружалюбнымі ў адносінах да Расеі і назваў іх «неасэнсаванымі».

«Калі Беларусь пойдзе на такі крок і будзе, даслоўна, фінансаваць вайну супраць Данецка і Луганска, тады мы, на маю думку, павінны цалкам спыніць пастаўкі любых гаруча-змазачных матэрыялаў на тэрыторыю гэтай дзяржавы», - заявіў Худзякоў.

У паведамленні на афіцыйным сайце Лукашэнкі гаворыцца, што Беларусь разумее вастрыню пытання забеспячэння Украіны нафтапрадуктамі, асабліва ўлічваючы ўборачную кампанію ў сельскай гаспадарцы.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках