Кыргызскія СМІ: Лукашэнка даў Бакіеву ордэн Дружбы
12- 6.08.2014, 9:36
- 12,395
Дзіўная гісторыя з узнагароджаннем збеглага прэзідэнта Кыргызстана ордэнам Дружбы.
У аўторак, 5 жніўня, інтэрнэт-выданні сярэднеазіяцкай краіны распаўсюдзілі паведамленне пра тое, што Лукашэнка уганараваў Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі, дзяржаўнай узнагародай - ордэнам Дружбы.
У якасці доваду выданні падаюць скан дакумента з тэкстам віншавання ад Лукашэнкі і, уласна, фатаграфіі пасведчання да ордэна і самога ордэна. Віншаванне датаванае 1 жніўня 2014. У дзень нараджэння Курманбека Бакіева, якому ў гэтым годзе споўнілася 65 гадоў.
Як высветлілі «Вести.kg», першакрыніцай гэтай інфармацыі з'яўляецца выданне «Кабарлар». У нататцы аўтар спасылаецца на нейкія СМІ Беларусі, якія распаўсюдзілі гэтае паведамленне.
«Як бачна з тэксту віншаванні Аляксандр Рыгоравіч звяртаецца да экс-прэзідэнту Кыргызстана на «ты», што сведчыць аб высокім узроўні даверу і павагі. Дарэчы, такія ўзнагароды ў Менску прысвойвае толькі дзейны прэзідэнт», - піша выданне.
За некалькі гадзін публікацыю перадрукавалі яшчэ некалькі навінавых сайтаў. Пры гэтым, як высветлілі «Вести.kg», першасная інфармацыя пра ўзнагароду распаўсюджаная толькі ў Кыргызстанскім сэгменце інтэрнэту. Не пацвердзілі яе сапраўднасць і ў амбасадзе Беларусі ў Бішкеку.
- Нам такая інфармацыя невядомая, - кажа першы сакратар амбасады Міхаіл Карачун. - Гэта лепш удакладніць у МЗС Кыргызстана. Калі ж Курманбек Бакіеў і з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, то адсочваць лёс кожнага беларуса мы не ўпаўнаважаныя.