Іван Кірчук ў Менску прэзентаваў свае дзённікі
2- 19.09.2014, 17:17
- 5,282
Лідар этнатрыа «Троіца» Іван Кірчук выдаў новую кнігу «Гарыць свечка ля алтара».
Музыка прэзентаваў яе на творчым вечары на Малой сцэне Канцэртнай залы «Менск», паведамляе «Менск-навіны».
Гэта працяг дзённікавых запісаў музыкі, частка з якіх ужо была апублікаваная ў кнізе «Аўтабаны і менестрэлі» ў 2009 годзе. У новы зборнік увайшлі вершы і прыпавесці, апісанні канцэртаў і паездак «Троіцы», сустрэч з роднымі, стасункаў з прыродай і іншае.
- Упершыню збіраю людзей, каб пагаварыць, - прызнаўся музыка ў пачатку сустрэчы. - Хочацца расказаць і паказаць вам тое, што не ўвайшло ні ў адну з кніг. «Гарыць свечка ля алтара» больш духоўная паводле зместу. Медытацыі, розныя духоўныя практыкі, якія былі ў мяне на працягу ўсяго жыцця. Сны, якія я сам расшыфраваў.
Гледачы таксама ўбачылі ўнікальныя фрагменты монаспектакляў «Варажбіт» (2003), «Сонцам асвячуся» (2013) і «Дарожка траўня...» (2013), пачулі беларускія народныя песні-звароты да зямлі, вады, агню і продкаў.