20 красавiка 2024, Субота, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На цэнтральнай плошчы Заслаўя адкрылі помнік князю Ізяславу

4
На цэнтральнай плошчы Заслаўя адкрылі помнік князю Ізяславу

Помнік Ізяславу ўрачыста адкрылі ў сталіцы XXI Дня беларускага пісьменства Заслаўі.

Бронзавая фігура заснавальніка горада ў вышыню дасягае пяці мэтраў. Узвышаецца Ізяслаў над некалі сваімі ўладаннямі на гранітным пастамэнце, сімвалічна трымаючы ў руках кнігу. Металічнае адзенне князя дапаўняюць нармандскі пас, меч, бранзалет і фамільны пярсцёнак - такая задума скульптара, менчука Аляксандра Прохарава. Ён вучань Анатоля Арцімовіча, які больш за 20 гадоў таму стварыў помнік Рагнедзе і Ізяславу. Праўда, той манумэнт паказвае князя хлопчыкам, які абараняе сваю маці, піша БелТА.

Новая кампазіцыя паказвае Ізяслава дарослым і мужным. Усталяваны помнік на Цэнтральнай плошчы. Дарэчы, яго выявы сустракаюцца на святочных плакатах і банэрах.

"Сёння мы аддаём даніну памяці не толькі Ізяславу, але і ўсім нашых слаўным землякам, нястомным служкам духоўнасці, дзякуючы якім на працягу стагоддзяў створаны багаты духоўны свет беларускай культуры", - сказаў на цырымоніі адкрыцця манумэнта міністр культуры Барыс Святлоў.

Ізяслаў (пад 978/979 - 1001) быў першым з усходнеславянскіх кіраўнікоў, хто ўвёў у Полацкім княстве пісьменства і навучанне пісьму. За ягоны родавы знак уважаецца трызубец з маленькім крыжыкам на сярэднім зубцы. У 1950-х гадах у Ноўгарадзе была знойдзеная пячатка Ізяслава, надпіс на якой з'яўляецца адным з самых старажытных помнікаў пісьменства ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках