З украінскіх дэпутатаў кпяць ад імя Лукашэнкі
5- 10.01.2015, 14:44
- 20,096
Невядомы жартаўнік прапанаваў дэпутату Вярхоўнай Рады сустрэцца з беларускім дыктатарам.
Пра гэта распавёў народны дэпутат Украіны ад Блока Пятра Парашэнкі Сяргей Лешчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
З ягоных слоў, з парламентарыем звязаўся праз тэлефон «дэпутат» беларускай «палаткі» Ананьеў і прапаноўваў арганізаваць яму і журналісту Мустафу Найему сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Той, хто тэлефанаваў доўга распавядаў, як ён уважліва сочыць за маладымі ўкраінскімі дэпутатамі і перажывае за лёс Украіны. Нібыта тэлефон яму даў памочнік былога дэпутата ад Партыі рэгіёнаў. Той, хто тэлефанаваў прапанаваў Сяргею Лешчанку трымаць сувязь праз сетку «Аднакласнікі».
Адзначым, што ў «парламенце» Беларусі няма «дэпутата Ананьева». Сяргей Лешчанка не выключае, што чалавек, які тэлефанаваў быў пранкерам.