7 снежня 2025, Нядзеля, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Буцька: Толькі незалежныя Беларусь ды Украіна адпавядаюць інтарэсам Польшчы

1
Марэк Буцька: Толькі незалежныя Беларусь ды Украіна адпавядаюць інтарэсам Польшчы
Марэк Буцька

Кіраўніцтва партыі «Права і справядлівасць» разумее неабходнасць падтрымкі беларускіх дэмакратаў.

Намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар польскай амбасады ў Менску Марэк Буцька пракаментаваў сайту charter97.org вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія праходзілі ў гэтую нядзелю, 25 кастрычніка.

- Паводле вынікаў апытанняў прагаласаваўшых грамадзян, на выбарах 25 кастрычніка «Права і справядлівасць» можа атрымаць 242 дэпутацкіх мандатаў у Сейме Польшчы, што дазваляе, не ўступаючы ў кааліцыі, сфармаваць уласны ўрад. Як вы ацэньваеце неафіцыйныя пакуль вынікі парламенцкіх выбараў? Якія наступствы гэта можа мець для замежнай палітыкі Польшчы?

- Перш за ўсё - гэта вельмі добрая навіна для Польшчы. У нас з'явіўся шанец на тое, што будзе сфармаваны стабільны ўрад, здольны вярнуць Польшчу на шлях нармальнага развіцця.

З іншага боку, ёсць надзея, што гэта дапаможа - прынамсі «Праву і справядлівасці» пра гэта заяўляе - рэфармаваць пазіцыю Польшчы ў Еўрзвязе. Гэта значыць: зрабіць так, што Польшча будзе мець голас у ЕЗ, прапарцыйны яе геаграфічнаму становішчу, эканамічнаму і дэмаграфічнаму патэнцыялу. Не можа далей прадаўжацца такое становішча рэчаў, пры якім Нямеччына навязвае сваю пазіцыю ўсім чальцам Еўразвязу, і фактычна адна дзяржава, ад сілы дзве-тры, кіруюць усім Еўразвязам.

Думаю, што ў гэтым кірунку і будзе развівацца замежная палітыка ўрада партыі «Права і справядлівасць» - з тым, каб Еўразвяз стаў больш дэмакратычнай структурай у дачыненні да ўсіх дзяржаў, якія ў яго ўваходзяць. Відавочна, што гэта будзе азначаць больш цеснае супрацоўніцтва Польшчы ў межах Вышаградскай групы - з тымі дзяржавамі нашага рэгіёну, якія маюць такія праблемы і ўнутры ЕЗ, і ў замежнай палітыцы. Прэзідэнт Анджэй Дуда ўжо пачаў працу ў гэтым кірунку. Думаю, што ўрад партыі «Права і справядлівасць» і далей будзе яго развіваць.

Калі казаць менавіта аб усходняй палітыцы, «Права і справядлівасць» цалкам ўсведамляе тую небяспеку, якая зыходзіць ад расейскага імперыялізму. І тут проста не можа быць розначытанняў: новы ўрад адназначна зоймецца аднаўленнем моцы польскага войска, якое павінна быць у стане абараніць Польшчу ад гэтай пагрозы.

З іншага боку, у партыі «Права і справядлівасць» усведамляюць, што толькі цалкам незалежныя Беларусь ды Украіна адпавядаюць інтарэсам бяспекі Польшчы. Калі раней падтрымка дэмакратычнай супольнасці ў Беларусі ды падтрымка Украіны засноўваліся хутчэй на ідэалістычных пабуджэннях, то цяпер ёсць дакладнае ўсведамленне таго, што гэта звязана з пытаннем нашай уласнай бяспекі.

Думаю, што непасрэдна ў дачыненні да Беларусі, у перыяд ўрада «Грамадзянскай платформы» ў нас наогул не было паслядоўнай палітыкі ў гэтым кірунку. Мелі месца досыць хаатычныя дзеянні міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, які «кідаўся» то ўлева, то ўправа: ездзіў да Аляксандра Лукашэнкі, сустракаўся з Лукашэнкам - можна сказаць, што легітымізаваў тыя «выбары», якія прайшлі ў 2010 годзе і скончыліся брутальнымі рэпрэсіямі супраць апазіцыі. Затым пад ціскам грамадскай думкі ў Польшчы павінен быў публічна аб'явіць аб змене стаўлення да беларускай улады і тады ж заявіў, што гэта канец Лукашэнкі, што, аднак, не апраўдалася.

Прасцей кажучы, у ранейшай палітыцы ў дачыненні да Беларусі назіраўся хаос, адсутнасць паслядоўнасці. Адзінымі праектамі падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды незалежных медыя ў Беларусі былі тыя праекты, якія зарадзіліся ў перыяд урада партыі «Права і справядлівасць» у 2005-2007 гадах. «Грамадзянская платформа» гэтыя праекты не развіла, нічога да іх не дадала, частка гэтых ініцыятыў была абмежаваная - напрыклад, праграма Каліноўскага. Было бачна, што «Грамадзянская платформа» проста не хоча гэтым займацца.

Цяпер, я думаю, павінен быць паварот урада «Права і справядлівасці», а таксама экспэртаў у беларускім кірунку, якіх шмат у гэтай партыі, да больш актыўнай падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі. Гэта не выклікае ніякіх сумневаў - можна пра гэта сцвярджаць цалкам упэўнена.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках