Трамп: Ніякіх рашэнняў па вайне ва Украіне без Зяленскага не будзе
- 19.11.2026, 21:27
Фота: AP
Прэзідэнт ЗША заявіў, што ён згодны з украінскім калегам у гэтым пытанні.
Ніякія рашэнні па вайне ва Украіне не будуць прынятыя без кансультацый з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Словы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа працытаваў журналіст Рычард Энгел, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на NBC News.
«Я не прыму ніякіх канчатковых рашэнняў па вайне ва Украіне без кансультацый з Зяленскім», — падкрэсліў ён.
Нагадаем, сёння, 19 лістапада, Дональд Трамп, лідар Кітая Сі Цзіньпін і расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Шэньчжэне. Частка іх заяў датычылася таксама вайны ва Украіне.
Трамп адзначыў важнасць дыялогу, паколькі «мір ніколі не дасягаўся адмовай ад перамоў». Ён таксама выказаў надзею, што бакі канфлікту хацелі б бачыць яго завяршэнне.
Акрамя таго, Пуцін у ўступным слове на сустрэчы з Трампам і Сі Цзіньпінам таксама згадаў пра вайну.