3 траўня 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея разгарнула ў Сірыі найноўшыя ракетныя комплексы С-400

8

Расея разгарнула перадавыя зенітныя ракетныя сістэмы СПА С-400 на авіябазе Хмеймім на сірыйскім ўзбярэжжы ў правінцыі Латакія.

Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Daily Mail, піша "Еўрапейская праўда".

Звышсучасныя ракетныя сістэмы С-400 (паводле класіфікацыі NATO SA-21 "Growler") маюць максімальную далёкасць паразы 400 км і здольныя збіваць самалёт на вышыні да 27 км - што больш чым удвая перавышае крэйсерскую вышыню пасажырскага авіялайнера.

Расейскае міністэрства абароны запрасіла групу з 50 замежных журналістаў на авіябазу ў Латакіі, на тэрыторыі якой удалося ўбачыць радыёлакацыйныя сістэмы.

Ракетная сістэма складаецца з трох асноўных частак: цэнтральнага кантрольнага пункта, радыёлакацыйнага комплексу, здольнага адсочваць да 300 мэтаў, і зенітна-ракетных пускавых установак.

Далёкасць паражэння зенітна-ракетнай сістэмы пакрывае плошчу, якая ахоплівае большую частку Сірыі, Паўднёвую Турцыю, Кіпр, усходняе Міжземнамор'е, а таксама частку Ізраіля.

Экспэрты адзначаюць, што разгарнуўшы С-400 у Латакіі, Расея пасылае выразны сігнал Турцыі ды Ізраілю, а таксама стварае шчыт над прыбярэжнымі раёнамі Сірыі.

Таксама не выключаная чарговая "выпадковая" ўцечка інфармацыі аб расейскім узбраенні, як гэта было са звышсакрэтнай сістэмай "Статус-6".

С-400 здольны перахапляць крылатыя ракеты і іншыя патэнцыйныя паветраныя пагрозы. Ён таксама ўважаецца за сур'ёзную пагрозу для вайсковых самалётаў, такіх як брытанскія знішчальнікі "Тарнада" і F-15 і F-16 ВПС ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках