20 красавiка 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім бізнэсоўцам пагражае татальнае раскулачванне

42
Беларускім бізнэсоўцам пагражае татальнае раскулачванне

Чаму ўлады настроіліся на правінцыйны бізнэс?

Сітуацыя вакол уладальніка гарадзенскага холдынгу «Біякам» Андрэя Паўлоўскага можа стаць чарговым трывожным сігналам для айчынных прадпрымальнікаў. Аб месцазнаходжанні бізнэсоўца ўлады афіцыйна не паведамляюць. Але яго затрыманне фактычна пацвердзіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Экспэрты «Заўтра тваёй краіны» прааналізавалі магчымыя прычыны наступу ўладаў на буйных беларускіх бізнесоўцаў.

Пад каўпаком цэлыя галіны

Цалкам магчыма, што справа сенатара Андрэя Паўлоўскага, а таксама крымінальны пераслед заснавальнікаў і ўладальнікаў берасцейскай кампаніі «Консул» з'яўляюцца звёнамі аднаго ланцуга. ЗАТ «Консул» і ТАА «Біякам» - найбуйнейшыя ўдзельнікі беларускага кармавога рынку. Уладальнікаў абодвух кампаній, мяркуючы паводле інфармацыі са СМІ, падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Аналітыкі не выключаюць, што спэцслужбы паспрабуюць раскруціць «кармавую справу», якая закране цэлую галіну.

У гісторыі беларускага бізнэсу ўжо былі такія прэцэдэнты.

Да прыкладу, у 2006-2009 гадах у поле зроку праваахоўнікаў трапілі імпарцёры мэблі, якія абвінавачваліся ў махінацыях з растаможкай. Самы вядомы фігурант гэтай гучнай справы - уладальнік некалькіх салонаў элітнай мэблі Юрый Шацёр быў асуджаны на 5 гадоў «хіміі».

У 2007-2011 гадах такія справы былі распачатыя супраць некаторых аўтадылераў. Скарыстаўшыся нюансамі беларускага заканадаўства, уладальнікі некалькіх аўтасалонаў наладзілі ўвоз у Беларусь аўтамабіляў паводле прыніжаных мытных пошлінаў. На лаве падсудных апынуліся дырэктар ТАА «РыМі Аўто» Аляксей Гасцеўскі і кіраўнік СТАА «Эмір Мотарс» Ігар Крапчук.

Чыстка рэгіянальных бізнэсаў

Характэрна, што апошнім часам фігурантамі большасці гучных крымінальных спраў з'яўляюцца буйныя рэгіянальныя бізнэсоўцы.

Асноўныя акцыянеры «Консула»: Віктар Раўкоў, Міхаіл Гільман і Леанід Гільман - берасцейцы, уладальнік холдынгу «Біякам» Андрэй Паўлоўскі - з Горадні.

Летась былі распачатыя крымінальныя справы супраць кіраўніка ЗАТ «Палітэкс Віталя Кастагорава, а таксама супраць чальца «савета рэспублікі» і дырэктаркі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі.

На думку аналітыкаў, раней рэгіянальны бізнэс не асабліва прыцягваў увагу праваахоўнікаў. Але, за апошні час, карыстаючыся, заступніцтвам мясцовай «вертыкалі» і дзяржаўнымі льготамі, некаторыя правінцыйныя кампаніі разрасліся да сур'ёзных нацыянальных маштабаў. Таму на іх сталі звяртаць пільную ўвагу супрацоўнікі цэнтральных апаратаў сілавых структур.

Вайна бізнэс-кланаў

Незалежныя экспэрты адзначаюць наяўнасць у краіне супрацьлеглых бізнэс-кланаў. Лідары гэтых груповак, карыстаючыся блізкасцю да высокапастаўленых чыноўнікаў, дапамагаюць «сваім людзям» атрымаць доступ да рэсурсаў, дзяржзамоваў, льготаў, і (да пары да часу) забяспечваюць недатыкальнасць.

Апошнім часам, паводле звестак аналітыкаў, адбылося абвастрэнне супярэчнасцяў паміж некалькімі бізнэс-групамі, якія сфармаваліся вакол уплывовых прадстаўнікоў дзелавога свету Беларусі.

Дойная карова для казны

Узмацненне ціску на бізнэс экспэрты звязваюць таксама з эканамічным крызісам, у выніку якога прыкметна скараціліся паступленні ў бюджэт краіны з дзяржсектара.

У справаздачах кантралюючых органаў за апошні год рапартуе аб рэкордных колькасцях выяўленых парушэнняў, выйграных судоў, сумах налічаных штрафаў і канфіскацыяў на карысць дзяржавы.

Паралельна да неверагодных памераў разрастаецца лік кантралюючых органаў. Раней правам зачыняць і штрафаваць былі надзелены блізу 5 устаноў. З нядаўніх часоў такія паўнамоцтвы дадзеныя практычна кожнай дзяржструктуры.

Уся ўлада сілавікам!

Як адзначаюць аналітыкі, у беларускіх органах улады - шмат былых і дзеючых сілавікоў. Нядзіўна, што методыкамі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў яны часта падмяняюць заканадаўчыя нормы.

Паказальна ў гэтым плане крымінальная справа, распачатая Следчым камітэтам у дачыненні да двух супрацоўнікаў аднаго з раённых аддзелаў ІМПЗ Менску.

Для таго, каб выслужыцца перад вышэйстаячым начальствам, яны спрабавалі сфабрыкаваць справу паводле неіснуючых парушэнняў у дзвюх прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках