26 красавiка 2024, Пятніца, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчык кафедры БДУ: Мы хочам жыць у СССР

189
Загадчык кафедры БДУ: Мы хочам жыць у СССР
ВАЛЕРЫЙ БАЙНЕЎ

Загадчык кафедры інавацыйнага мэнэджмэнту БДУ Валерый Байнеў мяркуе, што савецкая эканоміка была «на парадак больш эфектыўнай».

У перадачы «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ учора абмяркоўвалі СССР і яго спадчыну. Сярод гасцей перадачы быў загадчык кафедры інавацыйнага мэнэджмэнту БДУ Валерый Байнеў, паведамляе «Наша Ніва».

«Гэта стандартная ліберальная кружэлка. 25 гадоў мы слухаем гэтую старую ліберальную кружэлку, а вакол - крызісы, войны, дэвальвацыі, дэфолты, тэракты, грамадзянскія вайны. Колькі можна падманваць моладзь?!

Савецкая эканоміка была ў параўнанні з заходняй на парадак больш эфектыўнай. Паглядзіце, на Захадзе - друкаваны станок, калоніі. Амерыканцы адседзеліся падчас Другой сусветнай вайны на востраве. Ніводнай бомбы на іх не ўпала.

У выніку мы стварылі другую эканоміку ў свеце, па сутнасці. Пры блакадзе, пры цяжкасцях», - заявіў Валерый Байнеў тэлегледачам.

«Калі чалавеку не падабаецца жыць у краіне, то ён галасуе супраць яе ні рублём, ні далярам, ні бюлетэнем. Ён галасуе самым каштоўным, што ў яго ёсць - сваім жыццём. Калі СССР не стала, то мы сталі скарачацца колькасна, мы не хочам жыць не ў СССР», - дадаў выкладчык БДУ.

Напісаць каментар 189

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках