26 красавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» падымае кошты

24
«Белтэлекам» падымае кошты
Фота: byfly.ws

У канцы снежня падаражэюць некаторыя паслугі сувязі «Белтэлекама».

Больш плаціць давядзецца за стацыянарную тэлефонную сувязь, міжнародныя званкі і тэлевізію ZALA. Амаль усе змены ўвойдуць у дзеянне 25 снежня, піша tut.by.

Міжнародныя тэлефонныя злучэнні падаражэюць у сярэднім на 6%. Да прыкладу, цяпер хвіліна дзённай размовы з абанентам ў Расеі ці Украіне каштуе 3180 рублёў, новы кошт - 3420 руб (+7,5%). Званкі ў Арменію, Грузію, Малдову і многія іншыя краіны СНД цяпер каштуюць 3600 рублёў за хвіліну. Паводле новых тарыфаў плаціць за іх давядзецца 3840 рублёў за хвіліну (+6,6%). Усе новыя кошты на міжнародную сувязь - тут.

Стануць даражэй і паслугі інтэрактыўнай тэлевізіі ZALA. Да прыкладу, па тарыфе «Премьра» за асноўны ТВ-прыёмнік цяпер трэба плаціць 62400 у месяц. З новымі коштамі гэтая лічба вырасце да 64800 руб у месяц (+ 3,8%). Тарыф «Усё ўключана» цяпер каштуе 105 000 руб у месяц, новы кошт - 129 600 рублёў у месяц (+ 23,4%). Усе новыя кошты ZALA - тут.

Штомесячная плата за тэлефон таксама павялічыцца. Гэтыя змены ўвойдуць у дзеянне ўжо 20 снежня 2015 г.

Абаненты, апараты якіх пераведзеныя на пагадзінную сістэму аплаты размоў, аддаюць цяпер 21 000 рублёў у месяц. Паводле новых расцэнках штомесячны плацёж дасягне 27 000 рублёў (+ 28%). Плата за хвіліну вырасце з 51 рубля да 57 (+ 11,7%).

Для тых, чые тэлефоны не пераведзеныя на пачасовую сістэму аплаты размоў, штомесячны плацёж таксама зменіцца - з 29 700 рублёў да 38 100 рублёў (+ 28,2%).

Таксама павысяцца кошты на пакеты паслуг электрасувязі, карты Wi-Fi, камутаваны доступ, таксафонную сувязь. Дэталі аб астатніх падаражаннях - тут.

Кампанія «Белтэлекам» патлумачыла, што павелічэнне коштаў - частка праграмы па давядзенню рэгуляваных тарыфаў да ўзроўню кампенсацыі сабекошту ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках