26 красавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life:) не падвышаў тарыфы

1
Life:) не падвышаў тарыфы
Фота: onliner.by

Мабільны аператар life:) не абвяшчаў афіцыйнага падвышэння коштаў тарыфных планаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, дасланым у рэдакцыю charter97.org.

Аператар падкрэслівае, што інфармацыя пра падаражанне тарыфаў да 41% з'яўляецца несапраўднай.

«У навіне, апублікаванай на сайце кампаніі ад 2 снежня, сказана, што «Тарыфы «S», «M» і «L» пераймяноўваюцца ў «S класічны», «M класічны» і «L класічны» адпаведна і будуць недаступныя для новых падлучэнняў ( таксама стануць недасяжнымі для пераходу з іншых тарыфаў). Пры гэтым кошт тарыфных планаў не мяняецца, а застаецца на ранейшым узроўні!». 16 снежня life:) апублікаваў інфармацыю аб новых тарыфных планах.

Пры гэтым у тэксце напісана, што мы захавалі ранейшыя назвы тарыфных планаў, каб захаваць канцэптуальную цэласнасць лінейкі «Першае, што мы зрабілі - захавалі канцэптуальную цэласнасць лінейкі і пакінулі ранейшыя назвы тарыфаў - «ХS», «S», «M», «L», «XL» і «XXL». Фактычна, мабільны аператар life:) не павышаў кошты старой тарыфнай лінейкі. Старыя тарыфы сталі толькі недаступнымі для новых падлучэнняў і пераходаў з іншых тарыфаў. Кошт гэтых тарыфных планаў застаўся ранейшым для абанентаў, якія падключыліся на іх раней», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках