26 красавiка 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт знайшоў «склад злачынства»: Браў інтэрв'ю ў людзей, зрабіў рэпартаж

2
Міліцыянт знайшоў «склад злачынства»: Браў інтэрв'ю ў людзей, зрабіў рэпартаж
Кастусь Жукоўскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

На каталіцкае Раство, 25 лютага, гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага «павіншавала» са святам Калінкавіцкая міліцыя.

Фрылансеру патэлефанаваў незнаёмы, які прадставіўся ўчастковым маёрам міліцыі Паўлавічам, і запрасіў наведаць Калінкавіцкі РАУС для складання адміністрацыйнага пратаколу. Склад жа магчымага правапарушэння міліцыянт патлумачыў так: «Вы былі ў Калінкавічах, бралі інтэрв'ю ў людзей, зрабілі рэпартаж, які быў паказаны праз спадарожнікавую тэлевізію тэлеканала «Белсат» і праз інтэрнэт». Гутарку з міліцыянтам Кастусь Жукоўскі запісаў, піша сайт ПЦ «Вясна».

«Вы не маеце дазволу, не маеце акрэдытацыі», - даводзіў участковы. Журналіст-фрылансер адмовіўся прыязджаць у Калінкавічы.

Жукоўскі сапраўды быў у Калінкавічах, каб разабрацца з дэталямі крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да футбольных заўзятараў, аднаго з якіх абвінавацілі ў бойцы. Маладзёна, які быў у футболцы з выявай «Пагоні» і нанёс удар іншаму непаўналетняму, цяпер судзяць у Жыткавічах. Журналіст мяркуе, што не ўсё так проста ў гэтай справе.

«Местачковым царкам з Калінкавічаў не падабаецца, што некаторыя іх цёмныя справы становяцца вядомымі шырокай грамадскасці, асабліва тыя, якія былі спланаваныя. У Калінкавічах прадстаўнікі «расейскага свету», я так мяркую, правялі акцыю дыскрэдытацыі руху балельшчыкаў і нацыянальных сімвалаў: дарослы мужчына, які неаднаразова затрымліваўся міліцыяй за хуліганскія дзеянні, уцягнуў непаўналетняга ва ўжыванне алкагольнай прадукцыі, потым пасадзіў у аўтамабіль і прымусова загадаў збіваць іншага падлетка , а сам фіксаваў гэта на відэа, каб потым выкласці ў інтэрнэт. Цікавая асаблівасць - на старонцы ў сацыяльных сетках папярэдне ён змясціў інфармацыю «чакайце відэа». Але міліцыя на гэты факт увагі не звярнула чамусьці, а я выкрыў гэтае злачынства, таму міліцыя цяпер палюе за мной, «шыюць» адміністратыўную справу», - пракаментаваў Жукоўскі.

Нагадаем, на днях журналіста міліцыя на загад ідэолага затрымала ў Карме.

Цягам 2015 Жукоўскі атрымаў паводле пастановаў розных судоў штрафаў у агульнай суме на 31,5 мільёна рублёў за прафесійную дзейнасць - «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (артыкул 22.9 КаАП).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках