26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляк на расейскай тэлевізіі паздзекаваўся з «велічы» РФ

74
Паляк на расейскай тэлевізіі паздзекаваўся з «велічы» РФ

У эфіры аднаго з расейскіх палітычных шоу польскі палітолаг Якуб Карэіба заявіў, што Турцыя паставіла на месца Расею.

«Я назіраю з вялікай цікавасцю за гэтым сутыкненнем. Расея доўга здзекавалася з «бяззубай» Еўропы... Толькі калі Расея сутыкнулася з краінай, якая вядзе сябе па-расейску, зразумела, што яна сама таксама нічога не можа... Турцыі трэба ісці на эскалацыю канфлікту, каб паказаць Расеі яе месца ў сусветнай іерархіі», - сказаў Якуб Карэіба, паведамляе «Апостроф».

Пры гэтым ён адзначае, што пераход з расейскага газу на ізраільскі з'яўляецца толькі першым крокам Турцыі, а з прычыны некалькіх такіх крокаў расейскія энэргетычныя кампаніі будуць разваленыя.

Пасля выступу палітолага публіка захоплена падтрымала яго апладысментамі.

Вядомы расейскі блогер Сяргей Навумовіч ў апісанні да відэа напісаў: «Як расейскіх прапагандыстаў чарговы раз апусцілі на расейскім жа ТВ».

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія ВПС збілі расейскі самалёт Су-24 на падставе таго, што ён уварваўся ў паветраную прастору краіны. Бамбавік упаў на тэрыторыі Сірыі за 4 км ад турэцкай мяжы. У выніку загінуў пілот, прычым праз агонь з зямлі, але штурмана ўдалося выратаваць. Таксама падчас пошукавай аперацыі загінуў марскі пяхотнік-кантрактнік, калі паўстанцы мінамётным агнём знішчылі расейскі гелікоптэр Мі-8, які вымушана прызямліўся.

Турэцкі лідар фактычна зняпраўдзіў заяву Пуціна аб тым, што расейскі самалёт выконваў антытэрарыстычную місію супраць ІД. Ён падкрэсліў, што ў згаданым раёне няма баевікоў - там пражываюць сірыйскія туркмены, абавязанні ў абароне якіх ўзяла на сябе Анкара.

28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да турэцкіх тавараў.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках