26 красавiка 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнікі БНР - на календарах і паштоўках

2
Заснавальнікі БНР - на календарах і паштоўках
Алег Трусаў
ФОТА: «Радыё Свабода»

Адразу трох юбіляраў-герояў беларускага адраджэння ўвекавечылі мастакі ТБМ на новых паштоўках і календарах.

«Таварыства беларускай мовы» выдала паштоўку, прысвечаную пісьменніку і ўдзельніку Слуцкага паўстання Макару Краўцову. Таксама выдадзены каляндар на 2016 год. Ён прысвечаны Аркадзю Смолічу - грамадскаму дзеячу і намесніку старшыні Інбелкульта (Інстытут беларускай культуры).

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў.

«Паштоўка прысвечаная 125-годдзю Макара Краўцова, гэта аўтар слоў гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Таксама выйдуць насценныя календары з выявай Аркадзя Смоліча, яму таксама ў студзені 125 гадоў. І ўжо надрукавалі календары, вялікія і маленькія, прысвечаныя Багдановічу. Усім 125 гадоў. Так што ахвотныя няхай звяртаюцца ў офіс ТБМ, офіс БНФ, дзе можна азнаёміцца з гэтай прадукцыяй».

Раней лідскае аддзяленне «Таварыства беларускай мовы» выпусціла свой асобны каляндар на 2016 год. Ён выдадзены ў гонар 425-годдзя надання Лідзе Магдэбургскага права.

Нагадаем, што Макар Краўцоў быў дэлегатам I Усебеларускага з'езда ў снежні 1917 года.

З 1918 да 1919 удзельнічаў у рабоце рады БНР у Менску і Горадні, з снежня 1919 г уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. Удзельнічаў у Слуцкім паўстанні, займаўся падчас яго справамі друку, быў загадчыкам паўстанцкай друкарні ў Клецку. У верасні 1921 быў дэлегатам на I Усебеларускай канферэнцыі ў Празе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках