4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Нас ніхто не запрашаў

3
Алесь Бяляцкі: Нас ніхто не запрашаў

Беларускі праваабаронца пракаментаваў магчымасць сустрэчы з лідарамі Нямеччыны ды Францыі, якія прыязджаюць у Менск.

Заўтра ў сталіцы Беларусі адбудуцца перамовы аб Украіне, у якіх возьмуць удзел Уладзімір Пуцін, Пётр Парашэнка, Ангела Мэркель і Франсуа Аланд. Сайт charter97.org спытаў у кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", ці не плануе ён сустрэнецца з заходнімі лідарамі з мэтай абмеркавання праблемы палітвязняў у нашай краіне.

- Ці адбудзецца сустрэча беларускіх праваабаронцаў з кіраўнікамі Нямеччыны і Францыі ў Менску? Ці будзе абмяркоўвацца праблема палітзняволеных у нашай краіне?

- Такіх прапаноў з іх боку не было. Мы ж не можам пайсці і сказаць «я хачу сустрэцца». Калі прапаноў няма, то гэта і не разглядаецца. Калі будуць - тады будзем сустракацца. Я быў бы рады, калі б такая сустрэча адбылася.

- Вы вядомы праваабаронца, ганаровы грамадзянін Парыжа, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, Вас вылучалі ў якасці намінанта на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Вы можаце самі выступіць з такой ініцыятывай, звярнуўшыся, напрыклад, да заходніх палітыкаў праз СМІ, праз наш сайт.

- Я думаю, што проста пытанне Беларусі не будзе разглядацца, таму ўсё гэта бескарысна. Не будзе гэта [пытанне пра палітвязняў] разглядацца. Гэта ж зразумела.

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках