26 красавiка 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Набор у ВНУ: біёлагаў скароцяць, ідэолагаў дададуць

36
Набор у ВНУ: біёлагаў скароцяць, ідэолагаў дададуць

ВНУ скарачаюць набор на бясплатную форму навучання, пры гэтым маюць намер рыхтаваць больш ідэолагаў.

"Еўрарадыё" даведалася, што зменіцца ў ВНУ падчас сёлетняй уступнай кампаніі.

БДУ на сёлетняй уступнай кампаніі рыхтуе некалькі новых спецыяльнасцяў: "дызайн убора і тканіны", "дзяржаўнае кіраванне і права" ды "геаінфармацыйныя сістэмы". У галоўнай ВНУ краіны прызнаюць: месцаў для бюджэтнікаў стане менш. Але на колькі, пакуль не ведаюць, слова за Міністэрствам адукацыі.

Берасцейскі ўніверсітэт імя Пушкіна на гістфаку будзе вучыць ідэолагаў. Тут адкрываюць дзве новыя спецыяльнасці: "гісторыя (паліталогія)" і "гісторыя (археалогія)". Ва ўніверсітэце разлічваюць на палітолагаў, бо іх могуць узяць "у органы кіравання, у ідэалагічныя аддзелы і аддзелы працы з моладдзю".

Але ў берасцейскім універсітэце набяруць менш настаўнікаў фізкультуры, а ад спецыяльнасці "біялогія і геаграфія" наогул адмовіліся.

У Магілёўскім універсітэце імя Куляшова возьмуць менш географаў, бо "летась на гэту спецыяльнасць не дабралі двух чалавек". Адзін з іх мусіў паступаць з мэтавым накіраваннем. Новых спецыяльнасцяў тут уводзіць не ладзяцца. Фізікаў і матэматыкаў таксама не скарачаюць, хоць летась будучых фізікаў-інфарматыкаў набралі толькі на дадатковым наборы, з меншым балам на тэставанні.

Новая спецыяльнасць у Віцебскім універсітэце імя Машэрава - "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" на дзённым і завочным з скарочаным тэрмінам навучання. На дзённым ІТ-спецыялістаў мерацца рыхтаваць 4 гады, на завочным - 3. Бюджэтныя месцы таксама скароцяць, але не больш за 10.

Распрацоўнікаў кампутарных гульняў пачынае навучаць універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў гульнявой індустрыі" - так называецца новая спецыяльнасць. Агулам гэтая ВНУ набірае на 10 ІТ-спецыялістаў менш, чым раней.

Ва ўніверсітэце культуры і мастацтва новых спецыяльнасцяў сёлета не будзе. Бюджэтнікаў таксама прымуць менш: 320 замест 345 летась.

У мінулым годзе на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася 105 тысяч абітурыентаў, з іх сталі студэнтамі 63 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках