Віктар Ганчарэнка можа ачоліць маскоўскі «Спартак»?
1- 14.04.2015, 9:54
- 6,285
«Спартак» летам могуць ачоліць Віктар Ганчарэнка або Дзмітрый Аленічаў.
Паводле інфармацыі расейскага выдання «Савецкі спорт», прынятая прынцыповая пастанова аб тым, што з новага сезона ў маскоўскага клуба будзе новы галоўны трэнер. Мурат Якін пакіне каманду. Найбольш імаверныя кандыдатуры на пасаду галоўнага трэнера з новага сезону - беларус Віктар Ганчарэнка і расеец Дзмітрый Аленічаў.
Аленічаў у сапраўдны момант ачольвае тульскі «Арсенал», Ганчарэнка застаўся без працы пасля звальнення з «Кубані» восенню мінулага года. «Са мной ніхто з прадстаўнікоў «Спартака» не звязваўся. Упершыню чую, што «Спартак» праяўляе цікавасць да мяне», - сказаў беларускі спецыяліст ТАСС.